Да 2012 года з’яўляўся помнікам для ўвекавечання памяці землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 годзе ўстаноўлена скульптура воіна.
У 2012 годзе сюды былі перазахаваны астанкі 29 воінаў Савецкай Арміі і партызан Вялікай Айчыннай вайны, з іх 24 – прозвішчы не ўстаноўлены, 5 – прозвішчы ўстаноўлены. Сярод іх – 23 воіны, якія па рашэнню Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з плануемай рэканструкцыяй сядзібы Умястоўскіх у в. Жамыслаўль былі перазахаваны з брацкай магілы в. Жамыслаўль.