Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Мемарыяльны комплекс каля в. Стоневічы (Іўеўскі сельсавет)

Першая акцыя фашыстаў па знішчэнню іўеўскіх яўрэяў была праведзена 2 жніўня 1941 года. Немцы з дапамогай паліцаяў сабралі яўрэяў ва ўзросце 20-60 гадоў, усяго 220 чалавек, якіх вывезлі ў напрамку вёскі Стоневічы ў 2 км ад Іўя і расстралялі. Астатніх яўрэяў сагналі ў гета, у якое да мая 1942 года перасялілі каля 3000 чалавек – усё яўрэйскае насельніцтва Іўеўскага раёна.

12 мая 1942 года большая частка яўрэйскага насельніцтва Іўеўскага гета была знішчана ва ўрочышчы каля в. Стоневічы. Для арганізацыі і выканання гэтага масавага забойства ў Іўе з Ліды быў дасланы атрад гестапа. Вязняў гета на падставе праверкі пашпартнага рэжыму сабралі на базарнай плошчы. Перад імі выступіў нямецкі афіцэр, які паведаміў, што ўсе будуць пакараны за нейкі “крадзеж зброі”. Пасля гэтага яўрэяў сталі выводзіць групамі на вуліцу каля касцёла, дзе іх раздзялялі на дзве групы. Працаздольных яўрэяў аддзялілі, а астатніх, збіваючы, немцы і паліцэйскія пагналі ў лес пад Стоневічы, дзе іх чакалі выкапаныя магілы. Забівалі вязняў групамі па 10-15 чалавек, а дзяцей кідалі ў яму жывымі. Магілы засыпалі хлорнай вапнай і зямлёй. Усяго ў гэты дзень было забіта 2304 чалавека.

Акт ад 3 красавіка 1945 года (Дзяржархіў):

«…возле д. Стоневичи на южной опушке леса в 2-х километрах от м. Ивье имеются 3 братские могилы, которые вышеуказанного числа были комиссией вскрыты. …Указанные братские могилы при вскрытии были полностью наполнены человеческими трупами (2524 человека), среди которых имеются дети от 3 до 6 месяцев. Подростки,  женщины и старики.

В первой могиле оказалось 220 зверски замученных человек, 219 мужчин и 1 девушка в возрасте 20 лет… причем трупы были опущены в могилу в беспорядке в различных положениях (лицом вниз, головой вглубь, ногами вверх и т. д.).

Во второй и третьей могиле оказалось 2304 человеческих трупа, среди которых также преимущественно дети, женщины и старики, большая часть их погибла от нанесения ударов твердыми предметами по голове, в результате чего у большинства разбитые черепа, у многих огнестрельные ранения черепа, у некоторых ранений нет совершенно, особенно у подростков и детей, которые засыпаны живьём».

У 1957 годзе на брацкіх магілах вязняў гета была ўстаноўлена стэла. А ў 1987 годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, які складаецца з дзвюх магіл і сцяны плачу. На сцяне выбіты словы паэта Арона Вергеліса: “В мертвом лесу, упираясь во взгляд, камни заплаканные стоят”.

Штогод 12 мая тут праходзіць мітынг-рэквіем у памяць ахвяр фашызму. Сюды прыязджаюць грамадзяне Ізраіля, ЗША і іншых краін, каб ушанаваць памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны.

Мемарыяльны комплекс каля в. Стоневічы (Іўеўскі сельсавет)

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна