Пахаваны партызан Баранавіцкага злучэння Сямён Дзмітрыевіч Жарыкаў.
Нарадзіўся ў 1918 г. у в. Галавенчыцы Чавускага раёна Магілёўскай вобласці.
Воінскае званне: старшы сяржант, быў камандзірам аддзялення партызанскага атрада “Беларускі мсціўца” брыгады “Уперад”.
Загінуў 20 сакавіка 1944 года. Пахаваны на могілках у в. Песевічы. У 1967 годзе на магіле быў устаноўлены помнік.
Узнагароджаны: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 снежня 1948 года Жарыкаў Сямён Дзмітрыевіч пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
За час знаходжання ў партызанскім атрадзе “Беларускі мсціўца” С.Д. Жарыкаў прымаў удзел у падрыве двух варожых эшалонаў, у баі па знішчэнні бела-польскай банды ў вёсцы Ізабелін 24 лютага 1944 года.
20 сакавіка 1944 г. камандзірам атрада Жарыкаў Сямён Дзмітрыевіч быў адпраўлены з данясеннем да камандзіра брыгады. Па дарозе трапіў у нямецкую засаду і быў паранены ў абедзве нагі. Не жадаючы патрапіць у палон жывым, ён падарваўся на ручной гранаце.
Бібліяграфія:
Жариков Семен Дмитриевич // Партизаны Беларуси : [спецпроект Издательского дома «Беларусь сегодня» и Национального архива Республики Беларусь]. – Режим доступа: https://partizany.by/partisans/52246/.