Русский БелорусскийАнглийскийНемецкийЛитовскийПольскийУкраинский

Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Паходжанне назвы горада. Геральдычныя сімвалы (герб і сцяг г. Іўе)

Згодна сцвярджэнню вядомага расійскага географа П.Сямёнава, пасяленне Іўе першапачаткова называлася Еўе у гонар Евы, адной з жонак князя ВКЛ Гедыміна (1316-1341г.), якую зачаравалі тутэйшыя мясціны, і дзе яна заснавала першы гасцінны двор.

Як лічыць вядомы спецыяліст па гісторыі беларускай тапанімікі В.А. Жучкевіч, назва Іўе – славянскага паходжання, па назве драўніннай пароды івы (вярбы). Славянскае паходжанне мястэчка падкрэслівае і акадэмік Польскай акадэміі навук, прафесар Г. Лаўмянскі ў сваёй манаграфіі “Даследаванне гісторыі Вялікага княства Літоўскага”.

Згодна іншым крыніцам, Іўе – ад татарскага слова “Өyә, Eve” (гняздо, жыллё). У XIV стагоддзі на тутэйшых землях князем Вітаўтам былі паселены татары для абароны ад знешніх ворагаў.
 
 
У аснову герба горада пакладзена першая з легенд аб паходжанні назвы пасялення Іўе (Еўе у гонар княгіні Евы). Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намалявана жаночая фігура ў чырвоным адзенні, дэкараванай золатам і срэбрам, з сярэбранай кнігай у руках. Але гэта не проста княгіня Ева. Гэта абагулены вобраз прадстаўніц вядомых радоў Беларусі, якім калісьці належала Іўеўская зямля і якія шмат зрабілі для яе дабрабыту і асветы.

Сцяг горада ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру, у левай частцы якога размешчана выява герба.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года №279 зацверджаны герб і сцяг горада.  

У горада Іўе ёсць свой гімн на словы і музыку Івана Раманчука.

Паходжанне назвы горада. Геральдычныя сімвалы (герб і сцяг г. Іўе)

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна