Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Краязнаўчы каляндар

Каляндар юбілейных гісторыка-культурных падзей Іўеўшчыны на 2025 год

 

У 2025 годзе спаўняецца 465 гадоў з дня нараджэння Яна Ліцынія Намыслоўскага (пачатак 1560-х  –  паміж 1633-1636 гг.), рэлігійнага дзеяча, мысліцеля-гуманіста, пісьменніка, перакладчыка, педагога. У 1585-1593 гг.  – рэктар арыянскай школы ў Іўі. У  1593-1615 гг. – прапаведнік і настаўнік арыянскай абшчыны ў Навагрудку.

 

СТУДЗЕНЬ

215 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Брахоцкага (24.01.1810, в. Гаўя Іўеўскага раёна – 1896, в. Вераскава Навагрудскага раёна), грамадскага дзеяча, члена Віленскай археаграфічнай камісіі, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. У 1858-1863 гг. – апошні маршалак шляхты Навагрудскага павета. У 1860 г. – адзін з заснавальнікаў і куратар публічнай бібліятэкі ў Навагрудку.

135 гадоў з дня нараджэння Ільдэфонса Бобіча (Пётры Простага) (22.01.1890 г. – 28.04.1944 г.), святара Іўеўскага касцёла, беларускага пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, выдаўца, педагога, аднаго з пачынальнікаў беларускага хрысціянскага руху.

85 гадоў з часу ўтварэння (15 .01.1940 г.) Іўеўскага раёна. Іўе атрымала статус гарадскога пасёлка.

80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Пазняка (10.01.1945 г., г.п.Іўе), беларускага вучонага ў галіне афтальмалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000 г.), выдатніка аховы здароўя Беларусі.

60 гадоў з дня нараджэння Андрэя Уладзіміравіча Русаковіча (12.01.1965 г, в. Каўшары Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускага вучонага, доктара гістарычных навук (2016), дацэнта, грамадскага дзеяча.

25 гадоў назад (12.01.2000 г.) гарадскі пасёлак Іўе набыў статус горада.

ЛЮТЫ

75 гадоў з дня нараджэння Галіны Міхайлаўны Нічыпаровіч (01.02.1950 г., в. Грабава Іўеўскага раёна), беларускай паэтэсы.

          

65 гадоў з дня нараджэння Дмухоўскага Мечыслава Іосіфавіча (16.02.1960, в.Песевічы Іўеўскага раёна – 19.04.2015, г.Масква), расійскага журналіста, аднаго з заснавальнікаў Выдавецкага дома “Субяседнік”.
 
 
САКАВІК
 

65 гадоў з часу стварэння саўгаса “Трабы” (цяпер КСУП “Трабы”).

 

КРАСАВІК

415 гадоў з пачатку працы выдавецтва Троіцкага брацтва ў Іўі.

           

МАЙ

120 гадоў назад у Іўі адбылася забастоўка рабочых гарбароў і шаўцоў падчас першай рэвалюцыі ў Расіі 1905–1907 гг. 

100 гадоў з дня нараджэння Анатоля Канстанцінавіча Побаля (1925–1970), падпольшчыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былога камсамольскага і партыйнага дзеяча БССР, кандыдата эканамічных навук, ураджэнца в. Мікалаева.

75 гадоў з дня нараджэння Дуніча Мікалая Уладзіміравіча (07.05.1950 г., в. Дунічы Іўеўскага раёна), беларускага гаспадарчага дзеяча, эканаміста. Працаваў у калгасах Іўеўскага раёна. У 1995-2001 гг. – старшыня Іўеўскага райвыканкама.

           

ЧЭРВЕНЬ

505 гадоў назад (1520 г.) Геранёны набылі статус мястэчка, у якім у 1575 годзе адбылося некалькі з’ездаў шляхты Польшчы і ВКЛ, на апошнім з якіх на пасаду караля Польшчы і вялікага князя ВКЛ быў прапанаваны Стэфан Баторый (Сцяпан Батура), лес якога наканаваў яму кіраўніцтва краінай у 1576–1586 гг. Пахаваны ў Гародні.

           

ЛІПЕНЬ

615 гадоў, як адбылася важная падзея для Іўя – за актыўны ўдзел татар у бітве пад Грунвальдам (Дуброўна) вялікі князь ВКЛ Вітаўт падараваў ім зямлю каля Іўя – Мураўшчызну (15.07.1410 г.).

70 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Васюкевіча (05.07.1955 г., вёска Лугамавічы Іўеўскага раёна), іўеўскага мастака, аднаго з аўтараў помніка чатыром канфесіям у цэнтры горада. Творчасць мастака мае шырокі дыяпазон: жывапіс алеем, лінагравюра, экслібрыс, разьба па дрэве; вялікі вопыт рэстаўрацыі харугваў, ікон, іканастасаў i храмаў.

40 гадоў таму (15.07.1985 г.) Эйгерды сталі цэнтрам сельсавета на базе былога Такарышскага сельсавета.

 

ЖНІВЕНЬ

525 гадоў з часу ўзвядзення (мяжа XV–XVI ст.) Геранёнскага замка. Мураваны замак быў пабудаваны па загаду Альбрэхта (Войцеха) Гаштольда, віленскага ваяводы, канцлера Вялікага княства Літоўскага. Да нашага часу на месцы замка захаваліся толькі земляныя валы і невялікія фрагменты каменных сцен.

Меркаваны выгляд замка на малюнку С. Прышчэпы
Руіны замка на малюнку Н. Орды

 

 

 

 

 

 

 

 

 

155 гадоў (1865 г.) з часу пабудовы Свята-Троіцкай царквы ў аг.Морына, святаром якой доўгі час працаваў бацька Лідзіі Іванаўны Ржэцкай, народнай артысткі СССР і БССР.


45 гадоў з часу заснавання дзяржаўнай установы культуры “Геранёнская дзіцячая школа мастацтваў” (01.08.1980 г.).

 

ВЕРАСЕНЬ

540 гадоў (1585 г.) з часу адкрыцця знакамітай арыянскай акадэміі ў Іўі, рэктарам якой працаваў Ян Люцыній Намыслоўскі, мысліцель-гуманіст, навуковец, паэт і педагог.

110 гадоў з пачатку акупацыі (канец верасня 1915 года) Іўеўскага раёна кайзераўскімі войскамі (падзеі Першай сусветнай вайны).

80 гадоў з часу заснавання дзяржаўнай установы культуры “Іўеўская раённая бібліятэка” (1945 г.).

75 гадоў з дня нараджэння (17.09.1950 г., в.Крывічы Іўеўскага раёна) Івана Арсеньевіча Карэнды, выпускніка Морынскай СШ, беларускага паэта, грамадска-культурнага дзеяча.

 

КАСТРЫЧНІК

170 гадоў назад (1855 г.) маёнтак у Іўі набыў статус графства.

105 гадоў з часу ўваходу (1920 г.) Іўеўшчыны ў склад другой Рэчы Паспалітай.

80 гадоў прайшло (1945 г.), як у Іўі былі адноўлены прамкамбінат, бальніца, бібліятэка і іншыя ўстановы.

75 гадоў з часу стварэння (1950 г.) калгаса “Радзіма” ў Камянчанах.

 

ЛІСТАПАД

230 гадоў (1795 г.) з часу ўваходу Іўеўшчыны ў склад Расійскай імперыі.

135 гадоў з часу пабудовы (1890 г.) касцёла Святога Казіміра ў Ліпнішках.

120 гадоў з часу ўзвядзення (1905 г.) двухвежавага цаглянага касцёла Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі у Трабах.

            

 

СНЕЖАНЬ

505 гадоў з дня нараджэння Барбары Радзівіл (06.12.1520 г. — 08.05.1551 г.), каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай, другой жонкі Жыгімонта (Сігізмунда) II Аўгуста. У 1537-1543 гг. жыла ў Геранёнскім замку (руіны замка знаходяцца на тэрыторыі сучаснага Іўеўскага раёна).

100 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Шарэцкага (05.12.1925 г., мястэчка Дзяляцічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці — 22.10.1993 г.), заслужанага дзеяча культуры Беларусі, стваральніка і дырыжора знакамітага на ўсю Беларусь (і не толькі) народнага хора вёскі Барава.

 

 

 

 

 

 

 

 

90 гадоў з дня нараджэння вучонага ў галіне матэрыялазнаўства і ліцейнай вытворчасці, доктара тэхнічных навук, прафесара Сцяпана Сафронавіча Гурына (15.12.1935 г., в.Ляпёшкі Іўеўскага раёна), выпускніка Юрацішкаўскай СШ

Краязнаўчы каляндар

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна