Ад Скарыны да нашых дзён
Да Дня беларускага пісьменства, які адзначаўся ў мінулыя выхадныя, у чытальнай зале Іўеўскай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная віктарына “Ад Скарыны да нашых дзён”.
З дапамогай бібліятэкара дзеці здзейснілі сапраўднае падарожжа ў часе, прайшоўшы шлях ад вытокаў айчыннага кнігадрукавання і славутай спадчыны Францыска Скарыны да шэдэўраў класікаў і яркіх твораў сучасных аўтараў. Выдатным дапаўненнем сустрэчы стала тэматычная кніжная выстава-экспазіцыя “Беларускія асветнікі-першадрукары”, дзе кожны жадаючы мог літаральна дакрануцца да гісторыі роднага слова.
Мерапрыемства дапамагло вучням бліжэй пазнаёміцца з культурнай спадчынай краіны і пераканацца, што багатыя літаратурныя традыцыі мінулага паспяхова развіваюцца ў сучаснасці.

