Акцыя «Вершы Я.Купалы і Я.Коласа: чытаем разам»

29 кастрычніка ў бібліятэцы-філіяле аг.Морына прайшла акцыя «Вершы Я.Купалы і Я.Коласа: чытаем разам». Мерапрыемства ладзілася ў межах бібліятэчнага праекта “Літаратурныя спатканні разам з Коласам і Купалам”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі.