“Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”

21 лютага ў Іўеўскай раённай бібліятэцы распачаўся новы цыкл мерапрыемстваў “НеВядомая беларуская літаратура” ў межах праекта “Беларускі чацвер”.

На мерапрыемстве вучні 6 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы пазнаёміліся з цікавымі звесткамі, новымі дэталямі з жыцця і творчасці ўжо добра вядомых аўтараў. Вядучая раскрыла “літаратурныя таямніцы” некаторых літаратурных твораў.

Бібліятэкар распачала першы ўрок “Свет загадак і міфаў” са знаёмства дзяцей з міфалогіяй даўніх часоў, калі нашы продкі шчыра верылі ў існаванне і магічную сілу міфічных істот, якія жылі навокал і дапамагалі або шкодзілі чалавеку. Дзеці з задавальненнем паглыбіліся ў цудоўны захапляльны свет беларускай літаратуры.

Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, што мы, беларусы, павінны паважаць светаўспрыманне нашых продкаў, захоўваць гэтую спадчыну, каб перадаць яе нашым нашчадкам.