“Цяпло матчынай душы”

Штогод 14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці.

Гэтаму цёпламу і сардэчнаму святу было прысвечана пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка” – гадзіна шчырай размовы “Цяпло матчынай душы”, якая адбылася ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.

Падчас сустрэчы гучалі цудоўныя вершы беларускіх паэтаў і песні ў гонар самага дарагога чалавека на свеце. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства прынёс фотаздымкі сваёй мамы і расказаў прысутным пра яе, а таксама кожны запаліў свечку ў гонар матулі. Усё мерапрыемства было пранікнута цеплынёй, дабрынёй і пяшчотай!

Па тэме пасяджэння была арганізавана кніжная выстава пад назвай “Мы будем вечно прославлять ту женщину, чьё имя – Мать”.