Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя – гэта галоўны закон краіны, які рэгулюе ўзаемаадносіны грамадзяніна і дзяржавы, з’яўляецца фундаментам для развіцця яе прававой сістэмы.

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да гэтага дзяржаўнага свята ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны падрыхтавана выстава-агляд “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, на якой  прадстаўлена Канстытуцыя 1994 года (са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года, 17 кастрычніка 2004 года і 27 лютага 2022 года) і выданні, прысвечаныя сацыяльна-эканамічнаму развіццю краіны, культурна-гістарычнай спадчыне.