Этнаграфічны калаж “Кола дзен, або Па старонках народнага календара”

22 студзеня ў бібліятэцы-філіяле аг.Трабы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Бяседа”. Па жаданню ўдзельніц быў праведзены этнаграфічны калаж “Кола дзен, або Па старонках народнага календара”.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся шмат цікавага пра зімовыя народныя беларускія святы: каляды, вадохрышча і грамніцы, успаміналі прыкметы, звычаі і павер’і народнага календара, спявалі песні, прымалі ўдзел у народных конкурсах і гульнях.

Мерапрыемства атрымалася вельмі пазнавальным і душэўным.