“Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”

Гістарычная памяць – гэта захаванне і перадача нашчадкам ведаў аб гісторыі Айчыны, культуры, веры, гераізме продкаў, традыцыях і нацыянальных каштоўнасцях. Толькі дзякуючы памяці можна пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню.

Падчас урока ведаў “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Лаздуны I  нагадала навучэнцам ДУА “Бобравіцкі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа” пра важныя падзеі, якія пакінулі значны след у гісторыі вялікай і малой Радзімы, пра знакамітых землякоў, пра помнікі гісторыі і культуры, пра факты генацыду мірнага насельніцтва, якія нельга забываць.