“Каб перажытае не пагасла бясследна”: А. Адамовіч
3 верасня 2022 года адзначаецца юбілейная дата – 95 год з дня нараджэння беларускага пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўцы, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Алеся Адамовіча.
Сваёй літаратурнай творчасцю і грамадскай дзейнасцю пісьменнік сцвярджаў прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей і захавання духоўна-культурнай спадчыны беларусаў.
Алесь Адамовіч з’яўляецца аўтарам дзясяткаў мастацкіх кніг і навуковых прац. Па яго творах пастаўлены тэатральныя спектаклі, зроблены радыёпастаноўкі, зняты мастацкія фільмы. Найбольш вядомыя творы: «Хатынская аповесць», «Я з вогненнай вёскі…», «Карнікі», «Апошняя пастараль» і «Блакадная кніга». Ён напісаў кінасцэнарыі да такіх вядомых фільмаў, як «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой», «Ідзі і глядзі». Творы Адамовіча перакладзены на 21 мову.
Да юбілею пісьменніка Іўеўская раённая бібліятэка прапануе кніжную выставу. Наведвальнікі выставы маюць магчымасць пазнаеміцца з вядомымі творамі Алеся Адамовіча, а таксама фотаздымкамі і матэрыяламі з фонду бібліятэкі, прысвечанымі жыццёваму і творчаму лёсу пісьменніка.



