Іўеўскі народны тэатр на “Лідскіх тэатральных сустрэчах”

26-27 лістапада ў Палацы культуры горада Ліды праходзіў абласны фестываль тэатральнага мастацтва. Удзел у “Лідскіх тэатральных сустрэчах” 2022 года прынялі дзевяць народных тэатральных калектываў Гродзеншчыны, якія прадставілі розныя напрамкі тэатральнай творчасці.

Фестываль прадэманстраваў высокі ўзровень усіх калектываў, іх майстэрства.

Дыпломам лаўрэатаў трэцяй ступені адзначаны спектакль па п’есе А. Гельмана “Скамейка” народнага драматычнага тэатра Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу (рэжысёр-пастаноўшчык – Мікалай Завадскі). Дыпломам за лепшую жаночую ролю ўзнагароджана Алёна Віктарава, намеснік дырэктара ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”, якая выканала галоўную жаночую ролю ў спектаклі.

Шчыра віншуем з заслужанымі ўзнагародамі!