Кніжная выстава-панарама “Гісторыя, падзеі, людзі…” да Года міру і стварэння

Каб любіць Беларусь, трэба ведаць яе гісторыю і культуру. Любоў да роднага краю, да Бацькаўшчыны, яе гісторыі, народных традыцый – гэта адно з самых чыстых і моцных пачуццяў, якія на працягу ўсяго жыцця з’яўляюцца спадарожнікамі чалавека.

Каб папоўніць веды, можна вандраваць па родных мясцінах, знаёміцца з цудоўнымі жыхарамі Іўеўшчыны… А можна прыйсці ў раённую бібліятэку, падыйсці да кніжнай выставы-панарамы “Гісторыя, падзеі, людзі…”, прысвечанай Году міру і стварэння, і пазнаёміцца са знакамітымі зямлякамі, якія стваралі і ствараюць гісторыю не толькі раёна, а і роднай Беларусі. Даведацца пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў краіне.

На выставе прадстаўлены цудоўна выдадзеныя кнігі, прыгожыя фотаальбомы, выдавецкія працы бібліятэкараў, краязнаўчы матэрыял,  шматлікія энцыклапедыі і даведнікі.