Конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад”
Вось і завяршыўся цыкл мерапрыемстваў у межах праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”.
9 снежня ў Іўеўскай раённай бібліятэцы прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “Паэтычны зоркапад” (у межах праекта “Беларускі чацвер”).
Падчас конкурса прагучалі вершы беларускіх паэтаў у чатырох намінацыях: “Выяўленчы радок пра родны куток”, “Мінулых дзён святая памяць”, “Нішто сабе жарты!” і “Чароўныя мелодыі кахання”.
З вялікім задавальненнем удзельнікі мерапрыемства прымалі ўдзел у конкурсе. Дзеці сур’ёзна падрыхтаваліся, паказалі сваё майстэрства, арыгінальнасць і эмацыянальнасць выканання, артыстычнасць, уменне інтанацыяй, жэстамі і мімікай перадаць сваё стаўленне да зместу твора.
Пры падвядзенні вынікаў журы прыйшлося нялёгка. Але ж конкурс ёсць конкурс, і пераможцы ў ім павінны быць.
Пераможцамі ў намінацыі “Выяўленчы радок пра родны куток” сталі Каспяровіч Яна і Максімовіч Злата.
Раманюк Елізавета і Гулідаў Яўгеній – пераможцы ў намінацыі “Нішто сабе жарты!”, а Раманюк Ксенія і Курылава Вікторыя адзначаны падзячнымі лістамі ў той жа намінацыі.
Пераможцам ў намінацыі “Мінулых дзён святая памяць” стала Уляшка Дар’я.
У чацвёртай намінацыі чытальнікі атрымалі падзячныя лісты.
Журы адрасавала ўсім удзельнікам словы падзякі за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручыла ім дыпломы, падзячныя лісты і падарункі.
Спяшаемся падзяліцца з вамі фатаграфіямі з мерапрыемства.