Летапісец гісторыі Іўеўшчыны

Паважаныя чытачы! Супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі чарговую выдавецкую працу з серыі “Вяртаем забытыя імёны”, прысвечаную мясцоваму краязнаўцу Івану Адольфавічу Пракопчыку.

І.А. Пракопчык адкрываў старонкі невядомай гісторыі роднага краю, імкнуўся захаваць у памяці людской сівую даўніну і падзеі сённяшняга дня, не даць знікнуць бясследна ні імёнам, ні падзеям, ні справам людзей зямлі Іўеўскай.

З поўным тэкстам брашуры пад назвай “Летапісец гісторыі Іўеўшчыны” пра жыццё і даследчую дзейнасць нашага земляка І.А. Пракопчыка можна пазнаёміцца ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.