Літаратурная гадзіна “У думках, у сэрцах, у песнях”

Да 140-годдзя народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа ў бібліятэцы-філіяле аг.Цэнтральная адбылася літаратурная гадзіна “У думках, у сэрцах, у песнях”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфій пісьменнікаў, слухалі і чыталі ўголас вершы, урыўкі з паэмы “Новая зямля” і іншых твораў славутых песняроў Беларусі.