Паэтычная завалінка “З Купалам у сэрцы жывём”

Янка Купала – класік сусветнай і айчыннай літаратуры, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі.

Да 140-й гадавіны з дня нараджэння пісьменніка ў Іўеўскай раённай бібліятэцы адбылася паэтычная завалінка “З Купалам у сэрцы жывём” у межах праекта “Літаратурныя спатканні “Разам з Коласам і Купалам””. Удзельнікамі сустрэчы сталі дзеці з аматарскага аб’яднання “PRO-кнігі”, якое працуе пры бібліятэцы.

Падчас мерапрыемства юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю народнага песняра, з захапленнем чыталі яго вершы, дзяліліся эмоцыямі і ўражаннямі ад прачытанага.

Знаёмства з творчасцю Янкі Купалы далучае дзяцей да мастацкай спадчыны беларускага народа, выхоўвае любоў і павагу да асобы паэта, абуджае нацыянальную годнасць, пачуццё гонару за родную літаратуру.