Масленіца ў Трабскай бібліятэцы

Для людзей пажылога ўзросту у бібліятэцы-філіяле аг.Трабы праведзена літаратурна-музычная кампазіцыя “Масленка, Масленка, бывай, зіма красненька”.

Падчас мерапрыемства прысутныя ўзгадалі гісторыю свята, прымалі ўдзел у розных конкурсах на веданне святочных традыцый, адгадвалі загадкі, называлі прыказкі і прымаўкі пра Масленіцу і пра галоўны пачастунак гэтага свята – бліны, спявалі масленічныя песні.

Завяршылася сустрэча частаваннем чаем са смачнымі блінамі, прыгатаванымі па фірменным рэцэптам удзельніц.