“Маё любімае слова па-беларуску”
Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, іншыя – мілагучнасцю. Эксперты ЮНЕСКА прыйшли да высновы, што беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх.
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле аг.Геранёны прайшла квілт-акцыя “Маё любімае слова па-беларуску”.
Гэта акцыя ладзілася, каб звярнуць увагу чытачоў бібліятэкі на сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Самымі папулярнымі словамі, якімі падзяліліся ўдзельнікі, былі: матуля, бацька, каханне, шчасце, воблака, кветка.
Мы ўсе павінны берагчы беларускую мову, садзейнічаць яе росквіту і развіццю, бо родная мова – гэта душа нашага народа, памяць продкаў і вялікі нацыянальны скарб.