“Мова – крыніца чалавечага жыцця”: да 105-годдзя з дня нараджэння Пімена Панчанкі

У бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны аформлена кніжная выстава “Мова – крыніца чалавечага жыцця”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (1917–1995). На выставе прадстаўлены зборнікі твораў беларускага пісьменніка, у якіх тонкі лірызм, пошукі сэнсу чалавечага жыцця спалучаюцца з вострымі грамадзянскімі матывамі.

Творчасць Пімена Панчанкі – гэта важная старонка ў гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Яна вельмі разнастайная – паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык, журналіст.

Папулярнасць П. Панчанкі за межамі Беларусі відавочная. Пра гэта сведчаць шматлікія пераклады яго твораў на рускую, украінскую, балгарскую, сербскую і іншыя мовы. Са зборнікамі перакладаў таксама можна пазнаёміцца на выставе.