Першы беларускі класік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

У бібліятэцы-філіяле аг. Морына аформлена выстава да 215-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка XIX стагоддзя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. 

В.Дунін-Марцінкевіч пачаў пісаць пасля трыццаці гадоў, але паспеў стварыць і выдаць шмат твораў. Паколькі беларуская мова была афіцыйна непрызнаная, пісьменнік ствараў змешаныя зборнікі — беларуска-польскія ды польска-беларускія. Ён лічыцца заснавальнікам нацыянальнай драматургіі, тэатра, першым класікам новай беларускай літаратуры.

На выставе прадстаўлены творы В.Дуніна-Марцінкевіча з фонда бібліятэкі і матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка.