Выстава-знаёмства “Дудар беларускі”

Я — кажуць — здзяцінеў праз старасць і вершы
I
стаў вершаплётам у воласці першым.
Не будуць жа знаўцы французскае мовы
Мужыцкай гаворкай засмечваць галовы…

В. Дунін-Марцінкевіч “Хіба я стары?”

4 лютага споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі, паэта, тэатральнага і грамадскага дзеяча Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

У цэнтры творчасці пісьменніка – беларуская вёска і яе побыт, жыццё прыгонных сялян. Шмат увагі В. Дунін-Марцінкевіч надаваў народнаму фальклору. Яго самай папулярнай п’есай лічыцца “Пінская шляхта” (1866), якую да гэтага часу ставяць на тэатральных сцэнах Беларусі.

Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм у літаратуры: вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму.

Да юбілейнай даты ў бібліятэцы-філіяле аг.Лаздуны I падрыхтавана выстава-знаёмства “Дудар беларускі”, на якой прадстаўлены творы В.Дуніна-Марцінкевіча і матэрыялы аб жыцці і творчасці пісьменніка.