“Песня пра зубра” М. Гусоўскага

Сёлета спаўняецца 500 гадоў з часу выхаду ў свет “Песні пра зубра” (1523 г.) нашага славутага земляка, славянскага паэта і гуманіста эпохі Адраджэння Міколы Гусоўскага.

Паэма “Песня пра зубра” (поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”) – самы ўдалы твор М. Гусоўскага, якому было суджана доўгае жыццё і вялікая слава. Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту М. Гусоўскага, яна стала песняй сэрца паэта, гімнам Бацькаўшчыне.

У 1969 г. “Песня пра зубра” была ўпершыню выдадзена на беларускай мове ў перакладзе Я. Семяжона, у 1980 г. – на лацінскай, беларускай і рускай мовах. У 1994 г. чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона.

Да юбілейнай даты “Песні пра зубра” супрацоўнік Лаздунскай бібліятэкі падрыхтавала выставу адной кнігі “З сівой даўніны…”. На выставе прадстаўлены розныя выданні твору з фонда бібліятэкі, цытаты з паэмы, інфармацыйныя і ілюстрацыйныя матэрыялы.