Праект “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура”

7 верасня супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта “Беларускі чацвер. НеВядомая беларуская літаратура” пазнаёмілі вучняў 7 “В” класа Іўеўскай сярэдняй школы з бібліякартай “Покліч мінулых стагоддзяў” (да Дня беларускага пісьменства).

З 1994 года ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства і друку. Менавіта таму супрацоўнікі і запрасілі школьнікаў у вандроўку вось па гэтай бібліякарце, каб глыбей акунуцца ў падзеі мінулых стагоддзяў, якія непасрэдна звязаны з гэтым святам. Вандроўка была з невялікімі перашкодамі, выпрабаваннямі і цікавымі знаёмствамі.

Дзеці разам з бібліятэкарамі неаднаразова ўспомнілі старажытны горад Полацк, асветнікаў Беларусі, а пасля пазнаёміліся з цікавымі фактамі з гісторыі горада Іўе.

Да мерапрыемства была падрыхтава кніжная выстава “Кола гісторыі” і праведзена прэзентацыя кнігі У.Бутрамеева “Славутая дачка Полацкай зямлі”.