“Прылёт птушак” і “Клін-курлыка” Івана Карэнды

Увесну ў Беларусь вяртаюцца з выраю птушкі. Назіранне за іх прылётам можа падарыць чалавеку незабыўныя ўражанні, стаць крыніцай натхнення.

Паважаныя юныя чытачы! Прапануем Вам пазнаёміцца з вершамі  “Прылёт птушак” і “Клін-курлыка” нашага вядомага земляка – беларускага паэта Івана Карэнды, якія змешчаны ў  4-м нумары часопіса “Вясёлка” за 2024 год.

Іван Арсеньевіч Карэнда – аўтар зборнікаў лірыкі: “Белы наліў”, “Знічка”, “Васількі надзеі”, “Пад зорным небам верасня”; паэм “Вочап: на скразняках эпох” і “Бярозавік”; кнігі прозы “Воплаўская госця”; кніг для дзяцей: “На загадкі ёсць адгадкі”, “Ёж іголкі прадаваў” і іншых выданняў.

Творы пісьменніка можна атрымаць і прачытаць у Іўеўскай раённай бібліятэцы.