“Родная мова, роднае слова – народу майму аснова”

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кола сяброў”, якое працуе пры бібліятэцы-філіяле г.п.Юрацішкі, было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы. 

Падчас літаратурна-пазнавальнай гадзіны “Родная мова, роднае слова – народу майму аснова”, якая адбылася 23 лютага, удзельнікі аб’яднання разважалі пра гісторыю свята і значэнне беларускай мовы для кожнага з іх, чыталі вершы на роднай мове, узгадвалі прыказкі і прымаўкі, прымалі ўдзел у розных гульнях і конкурсах на веданне беларускай мовы.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з выданнямі, прадстаўленымі на выставе “21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы”, і новымі паступленнямі беларускай літаратуры для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.