Скарбы роднай мовы

У бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшла гульня “Скарбы роднай мовы” для дзяцей з прышкольнага лагера “Весенний экспресс”. 

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі загадкі, чыталі прымаўкі і прыказкі пра мову і тлумачылі іх сэнс, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, пазнаёміліся з кнігамі пра беларускую мову з фонду бібліятэкі.