“Скрозь ліхалецці яркім суквеццем крочаць татарын, паляк, беларус…”
Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Іўеўчанка”, якое працуе пры Іўеўскай раённай бібліятэцы, было прысвечана Году міра і стварэння.
Падчас гадзіны гісторыі пад назвай “Скрозь ліхалецці яркім суквеццем крочаць татарын, паляк, беларус…” вялася размова аб памятных гістарычных падзеях і сучасных дасягненнях Беларусі і малой радзімы, аб талерантнасці і міжкультурным ўзаемаразуменні жыхароў роднага краю.
На Іўеўскай зямлі стагоддзямі жылі ў згодзе беларусы, палякі, татары і яўрэі. Своеасаблівымі візітоўкамі добрасуседства і мірнага суіснавання розных нацыянальнасцяў сталі памятны знак “У гонар дружбы і згоды канфесій Іўеўшчыны” і адзіны ў краіне музей нацыянальных культур.
Завяршылася гадзіна гісторыі ў Іўеўскім музеі нацыянальных культур, дзе старшы навуковы супрацоўнік Марына Пятроўна Пазняк правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання цікавую і змястоўную экскурсію па залах музея.