Твой выбар – твая будучыня

Публічныя бібліятэкі Іўеўскага раёна правоздяць мэтанакіраваную работу па павышэнню прававой культуры грамадзян. Асаблівую значнасць гэты напрамак дзейнасці набывае ў перыяд выбарчых кампаній.

25 лютага 2024 года ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання, калі будуць абірацца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання. 4 красавіка 2024 года пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі, а потым – дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад суб’ектаў грамадзянскай супольнасці і мясцовых Саветаў дэпутатаў.

У бібліятэках ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” аформлены выставы да адзінага дня галасавання і вугалкі выбаршчыка: “Насустрач выбарам” (Іўеўская раённая бібліятэка, бібліятэка-філіял аг. Дайліды), “Выбіраем разам” (біліятэка-філіял аг. Ліпнішкі) і г.д. На выставах размешчана літаратура прававога характару, матэрыялы аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў, кнігі пра ролю і месца Беларусі ў сучасным свеце. Супрацоўнікі бібліятэк праводзяць для наведвальнікаў гутаркі каля выстаў, агляды прадстаўленых матэрыялаў.  

 

У канцы студзеня ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны прайшоў вусны агляд “Твой выбар – твая будучыня”. Увазе ўдзельнікаў была прапанавана інфармацыя аб выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь, прававая літаратура з фонду публічнага цэнтра прававой інфармацыі, матэрыялы па пытаннях удзелу ў электаральнай кампаніі 2024 года.

Бібліятэкар растлумачыла, што у сельскай мясцовасці выбаршчыкі атрымаюць па 4 бюлетэня: па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, аблсавета, райсавета і сельскага Савета і пазнаёміла з кандыдатамі ў дэпутаты дваццаць дзявятага склікання з Геранёнскага сельскага Савета.

Прыйсці на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць – гэта наш грамадзянскі абавязак і наша права. Ад выбару кожнага грамадзяніна залежыць якасць далейшага развіцця грамадства і дзяржавы, захаванне міру і бяспекі.