Урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я”: праект “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы”
24 студзеня ў нас знакавы дзень! Мы распачалі разам з вучнямі 6 “В” класа Гімназіі №1 працаваць над творчым грамадска-патрыятычным праектам “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы”.
З чаго пачынаецца любоў да радзімы? Напэўна, з роднай мовы, таму першы наш урок беларусазнаўства “Беларусь ад А да Я” быў праведзены на беларускай мове і быў прысвечаны нашай краіне. Мы гаварылі пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны.
Шасцікласнікі вывучаюць беларускую літаратуру, мову, гісторыю Беларусі і з вялікім задавальненнем паспрабавалі паказаць сваю эрудыцыю. Бібліятэкары падрыхтавалі незвычайную кветку, у якой пад кожным пялёсткам былі заданні і падказкі. Вучні, адкрываючы пялесткі кветкі, выконвалі розныя заданні: былі “перакладчыкамі”, разгадвалі рэбусы і загадкі, адказвалі на самыя цікавыя і складаныя пытанні, успаміналі знакамітых людзей нашай краіны.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пажадала ўсім прысутным захаваць назаўсёды гонар, павагу, любоў да роднай зямлі, якая іх гадуе і стварае ўмовы для шчаслівай будучыні.