Падведзены вынікі раённага прафесійнага конкурсу на лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства “Аб мінулым – для будучыні” (да Года гістарычнай памяці), у якім прынімалі ўдзел усе бібліятэкі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка”.
Прагляд конкурсных работ і падвядзенне вынікаў конкурсу праводзілася па двух намінацыях “Лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства” і “Лепшы сцэнарый краязнаўчага масавага мерапрыемства”.
У намінацыі на “Лепшае краязнаўчае масавае мерапрыемства” 1-е месца заняла бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі, 2-е месца падзялілі бібліятэка-філіял аг Лаздуны І і бібліятэка-філіял аг. Трабы, 3-е – бібліятэка-філіял аг. Геранёны.
У намінацыі на “Лепшы сцэнарый краязнаўчага масавага мерапрыемства” 1-е месца заняла бібліятэка-філіял аг. Трабы, 2-е – бібліятэка-філіял аг. Морына.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі.