Государственное учреждение культуры

Ивьевская районная
Библиотека

Адрес: 231337, Республика Беларусь,
Гродненская обл., г. Ивье, ул. 1 Мая, 4

Режим работы

Телефон: + 375 (1595) 69912            
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

Menu
Close
Skip to content

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аг. Трабы, Трабскі сельсавет)

Пахавана 26 ваеннаслужачых (19 – прозвішчы ўстаноўлены; 1 – прозвішча невядома) і 6 партызан, якія загінулі ў пачатку ліпеня 1944 года пры вызваленні вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – воіны 6-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі імя А.Я.Пархоменкі і партызаны брыгады імя Аляксандра Неўскага. У 1954 годзе на магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна.

Дадзены помнік гісторыі уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Спісак загінуўшых

6 лістапада 2018 года у Брацкую магілу былі перазахаваны астанкі яшчэ двух невядомых ваеннаслужачых Чырвонай арміі, якія загінулі ў 1941 годзе на тэрыторыі Трабаў*. Перад перазахаваннем прайшоў урачысты мітынг-рэквіем, прысвечаны воінам, якія загінулі ў перыяд вызвалення Іўеўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цырымонія перазахавання ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны прайшла ўрачыста, з ваеннымі ўшанаваннямі па ўсіх канонах: з малітвамі, хвілінай маўчання, трайнымі зброевымі залпамі і ганаровай вартай.

       

*У 2018-ым годзе ў перыяд з 26-га па 28-е чэрвеня спецыялізаваным пошукавым падраздзяленнем вайсковай часці 28443 праведзены палявыя пошукавыя работы з раскопкамі на мясцовасці на тэрыторыі Трабскага сельскага выканаўчага камітэта за дзесяць метраў ад лясной дарогі на ўскраіне ляснога масіва, у адным кіламетры ад вёскі Мількі.

Падставай для адбору інфармацыі паслужылі паказанні старшыні ГА “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” А.У. Астаповіча. “Грамадзянін А.У. Астаповіч, падчас рабочай паездкі на тэрыторыі Іўеўскага раёна, у лясным масіве паміж дарогай Трабы-Жамыслаўль і вёскай Мількі, каля лясной дарогі на ўскраіне лесу выявіў вінтовачныя стрэляныя гільзы калібрам 7.62 мм і фрагменты касцей, падобных на чалавечыя, якія ім былі закапаны ў зямлю на месцы выяўлення” (інфармацыйны ліст №31). У ходзе правядзення палявых пошукавых работ выяўлены касцяныя астанкі двух вайскоўцаў РСЧА (Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі), якія загінулі ў 1941 годзе, а таксама шэсць сталёвых шлемаў СССР, дзве ножны ад штык-нажоў, пяць манет СССР, складны нож і асабісты апазнавальны медальён. Старшы інструктар першага спецыялізаванага пошукавага ўзвода другой спецыялізаванай пошукавай роты вайсковай часці 28443 старшына Д.У. Грыбоўскі перадаў вышэйпералічаныя прадметы ваеннаму камісару Іўеўскага раённага ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці падпалкоўніку У.І. Вайніловічу. Частка прадметаў пазней перададзена ў ваенны камісарыят Гродзенскай вобласці, частка – у вайсковую частку 1234 г. Ліды. Выяўленыя касцяныя астанкі двух вайскоўцаў РСЧА, якія загінулі ў 1941-ым годзе перададзены ў Трабскі сельскі выканаўчы камітэт. Асабісты апазнавальны медальён быў перададзены на экспертызу. На жаль, ідэнтыфікаваць медальён з асобай вайскоўца не ўдалося.

2021 г.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (аг. Трабы, Трабскі сельсавет)

ГУК “Ивьевская районная библиотека”

Адрес: 231337, Республика Беларусь,

Гродненская обл., г. Ивье, 

ул. 1 Мая, 4

Телефон: + 375 (1595) 69912
+ 375 (1595) 69913

E-mail: info@ivie-lib.by

При использовании материалов
сайта гиперссылка на источник обязательна