Іўе – зямля дароў,
Іўе – зямля сяброў,
Славутая на вякі, славутыя землякі.
І.Раманчук «Маці Айчына»
Лес гэтых вядомых у Беларусі і па-за яе межамі людзей звязаны з нашай малой радзімай: яны нарадзіліся або доўгі час жылі на Іўеўшчыне. Таленавітыя пісьменнікі, мастакі, артысты, вучоныя, святары, спартсмены, ганаровыя грамадзяне горада – Іўеўская зямля багата на выдатных асоб.
На старонках базы дадзеных, работа над якой пачалася ў 2016 годзе, змешчана шмат цікавых фактаў: дасягненні вядомых людзей, гісторыі з жыцця, іх біяграфіі.
Мы па меры сваіх магчымасцяў будзем пашыраць першапачатковы спіс знакамітых людзей Іўеўскага краю, дапаўняць звесткі.
Звяртаемся за дапамогай да ўсіх, хто валодае дакладнай інфармацыяй пра нашых землякоў і жадае прыняць удзел у папаўненні (удакладненні) прадстаўленай базы дадзеных.