Эколага-краязнаўчае падарожжа “Івейскія рабінзоны”

10 ліпеня супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Іўеўская раённая бібліятэка” запрасілі наведвальнікаў прышкольнага  аздараўленчага лагера “Крынічка” на эколага-краязнаўчае падарожжа “Івейскія рабінзоны”.

Каб адправіцца ў вандроўку, дзецям трэба было падрыхтавацца і ўзяць з сабой усе неабходныя рэчы, што яны і зрабілі падчас конкурсу “Збяры заплечнік”.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з прыроднымі багаццямі роднай Іўеўшчыны.

Першы прыпынак называўся “Зялёны”. Тут размова шла пра лясныя ўгоддзі Іўеўскага раёна.

Наступны прыпынак “Балотны” пазнаёміў падарожнікаў з балотнымі масівамі малой радзімы. На прыстанку “Блакітны” дзеці даведаліся пра мясцовыя рэкі і азёры. Вялікую цікавасць  у прысутных выклікаў прыпынак “Валуны”, дзе ўсе з задавальненнем праслухалі легенду аб івейскіх валунах.