Гісторыя, падзеі, людзі

Да Дня народнага адзінства ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі для вучняў мясцовай школы быў праведзены агляд літаратуры, якая прадстаўлена на кніжнай выставе-панараме “Гісторыя, падзеі, людзі”.

Падчас мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гістарычныя падзеі, якія сталі знакавымі для нашай краіны, узгадалі знакамітых беларусаў і вядомых  землякоў, якія ўнеслі свой ўклад у гісторыю малой і вялікай Радзімы. Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікалі серыя альбомаў “У пошуках страчанага” Уладзіміра Ліхадзедава і выдавецкія працы бібліятэкараў з серыі “Вяртаем забытыя імёны”.