Ведай і любі родную мову

У межах Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў бібліятэцы-філіяле аг.Трабы прайшла гульня-конкурс “Ведай і любі родную мову”.

Падчас гульні дзеці спаборнічалі ў веданні нацыянальнай мовы і літаратуры: перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, называлі любімыя беларускія кнігі, чыталі вершы і казкі айчынных аўтараў, адгадвалі загадкі.

Завяршылася мерапрыемства аглядам навінак беларускай дзіцячай літаратуры з фонду бібліятэкі.