“Выхоўваць подзвігам народным”
29 сакавіка на базе раённай бібліятэкі адбыўся семінар для работнікаў публічных бібліятэк Іўеўскага раёна на тэму “Выхоўваць подзвігам народным”. У цэнтры ўвагі прысутных былі пытанні падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У ходзе выступленняў былі разгледжаны формы і метады бібліятэчнай работы па героіка-патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, дадзены метадычныя рэкамендацыі па правядзенню мерапрыемстваў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На прыкладзе работы ў межах грамадзянска-патрыятычнага праекта “КЛАСныя сустрэчы ў бібліятэцы” быў праведзены практыкум па арганізацыі мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці.
Завяршыўся семінар падвядзеннем вынікаў.