З Радзімай у сэрцы: Яўген Карпуць
“З Радзімай у сэрцы” – пад такой назвай прайшла літаратурна-музычная гасцёўня ў бібліятэцы-філіяле аг. Геранёны, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння нашага выдатнага земляка, паэта і кампазітара Яўгена Карпуця.
Да мерапрыемства была аформлена выстава “Сцежкамі майго жыцця”, на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка, інфармацыйныя матэрыялы пра яго жыццёвы і творчы лёс, фотаздымкі, граматы, дыпломы Яўгена Вікенцьевіча.
На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 7 класа Геранёнскай СШ, якія спачатку ўважліва слухалі біяграфію паэта, а пасля з цікавасцю пазнаёміліся з яго творамі, выразна чыталі ўголас вершы пра Геранёны і Іўеўскі край, слухалі песню Я. Карпуця “Прыязджайце ў Геранёны” і “Рождественский вальс”.
У канцы мерапрыемства ўсе прынялі ўдзел у гульні-рыфмаванцы “Ці ведаеце вы музычныя інструменты?” і прачыталі карпуцізмы-карацелькі.