Забавы на Масленіцу

Масленіца – самае любімае ў народзе свята развітання з зімой і радаснай сустрэчы вясны, якое сімвалізуе абнаўленне прыроды, ачышчэнне душы чалавека і пачатак новага жыцця.

Вельмі цікава і весела прайшло свята Масленіцы, якое падрыхтавалі работнікі бібліятэкі і адзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны I для  вучняў мясцовай школы. Разам з вядучымі дзеці вадзілі карагоды, спявалі народныя песні, частушкі, гулялі ў гульні, скамарохі ўсіх весялілі жартамі, пацешкамі. Падчас свята дзецi правялі Зіму, развітаўшыся з ёй да наступнага года, і з радасцю сустрэлі прыгажуню Вясну.

У заключэнне ўсе з задавальненнем пачаставаліся смачнымі блінамі і прысмакамі з гарачай гарбатай.